У банках канстатуюць, што псіхалогія беларускага ўкладчыка перажывае заўважныя змены: калі раней асноўным матывам пры размяшчэнні сродкаў у банку было імкненне па-хуткаму зарабіць на шалёных працэнтах, то сёння вызначальнай матывацыяй становіцца паслядоўнае зберажэнне і множанне назапашаных сродкаў. Такім чынам, на змену спекулятыўным настроям прыходзіць усведамленне, што ўклад у нацыянальнай валюце ўсё больш заўважна пачынае граць сваю асноўную ролю — быць сродкам зберажэння і абароны ад інфляцыі, а не крыніцай хуткага спекулятыўнага даходу.

Спекулянты збеглі

Бягучая сітуацыя на дэпазітным рынку сведчыць: рэгулятар настойліва прытрымліваецца прынцыпу стабілізацыі працэнтных ставак, надаючы рынку паслядоўную дынаміку. У сваю чаргу, камерцыйныя банкі падтрымліваюць гэтую тэндэнцыю, ідучы ў фарватары асноўнага трэнду на дэпазітна-крэдытным рынку. «Сёння сітуацыя на рынку дэпазітаў у беларускіх рублях становіцца ўсё больш прадказальнай і паслядоўнай. У сувязі з гэтым прагназавана мяняецца «партрэт» укладчыка — з банкаў сышлі «нервовыя спекулянты», якія «сядзелі» ў гарызонце 1 месяца, ці ледзь не штогадзіну азіраючыся на абменны курс. Сёння мы бачым пэўную стабілізацыю ў паводзінах ўкладчыка: пасля чарговага адтоку сітуацыя супакоілася і адзначаецца прырост укладаў у беларускіх рублях», — канстатуе дырэктар дэпартамента распрацоўкі і развіцця рознічных прадуктаў Альфа-Банка (Беларусь) Анастасія Каліноўская.

Паводле яе меркавання, гэта тлумачыцца, з аднаго боку, канфігурацыяй якаснага складу ўкладчыкаў, з другога — рэакцыяй банкаў на зменлівую сітуацыю. Таксама пэўны ўплыў на паводзіны ўкладчыкаў працягвае аказваць нядаўні сітуацыйных крызіс у сегменце вузкарознічных банкаў, вынікам якога стаў рост даверу да ўніверсальных банкаў, якія валодаюць стратэгічным запасам трываласці.

«Альфа-Банк адрэагаваў на новую рэальнасць рынку як запускам новага дэпазіту, так і падтрыманнем высокага ўзроўню тэхналагічных сэрвісаў. Сёння ў Альфа-Банку, акрамя традыцыйных дэпазітаў «Альфа-Хіт» і «Альфа-Мікс», ёсць адносна новы прадукт — уклад «Вяршкі». Адметнай асаблівасцю гэтага ўкладу з'яўляецца фіксаваная стаўка, якая сфарміравана па верхняй мяжы рынку — 30% гадавых. Мы натуральна, зацікаўлены ў больш-менш працяглых укладах, таму стаўка 30% распаўсюджваецца на ўвесь перыяд дзеяння ўкладу — 6 месяцаў. Тым не менш, гэты дэпазіт з'яўляецца і досыць гнуткім з пункту гледжання ўкладчыка, так як пералік працэнтаў пасля 1 месяца захоўвання ўкладу дазваляе атрымаць даходнасць, максімальна набліжаную да абвешчанай», — патлумачыла А. Каліноўская. Пры гэтым стаўкі па іншых дэпазітных прадуктах у Альфа-Банку нядаўна таксама былі скарэктаваны ў бок павышэння, дадала прадстаўнік банка.

Высокая тэхналагічнасць таксама сёння з'яўляецца адной з канкурэнтных пераваг на рынку. «Мы бачым заўважную дынаміку росту дэпазітаў, адкрытых з выкарыстаннем інтэрнэт-банка «Альфа-Клік». Гэта лёгка тлумачыцца: няма неабходнасці прыходзіць у аддзяленне, дэпазіт можна адкрыць за некалькі хвілін, літаральна, лежачы на канапе», — адзначыла прадстаўнік Альфа-Банка. Акрамя таго, у рамках чарговага абнаўлення мабільнага банка «Альфа-Мобайл» карыстальнікі смартфонаў на базе Android атрымалі магчымасць адкрыцця дэпазіту ў Альфа-Банку непасрэдна са свайго «мабільніка».

Дэпазіт або ашчадная карта?

Яшчэ адным новаўвядзенне ў Альфа-Банку стаў перагляд умоў па ашчадных картках з мэтай павышэння іх прывабнасці.

Ашчадная карта сёння з'яўляецца выгоднай альтэрнатывай дэпазіту. Асноўнае адрозненне ашчадных карт ад дэпазіту — вольны доступ да грошай на рахунку. Пры гэтым стаўкі па ашчадных картах усяго толькі на 2—3 працэнтныя пункты ніжэйшыя ў параўнанні са стаўкамі дэпазітаў. «Пры выбары інструмента зберажэння кожны павінен для сябе вырашыць, ці гатовы ён ўкласці сродкі на пэўны тэрмін і не ўлазяць у «заначку», ці ўсё ж спатрэбіцца доступ да сродкаў. Калі такі доступ патрэбен, то ашчадная картка «Мой сейф» або «Мой сейф Прэміум» з'яўляецца правільным рашэннем. Гэтыя карткі адрозніваюцца адна ад адной працэнтнай стаўкай, якая налічваецца на рэшту па рахунку. Тут дзейнічае прынцып — чым большая рэшта, тым вышэйшая стаўка. Але ў любым выпадку грошы даступныя кліенту ў любым месцы і ў любы час», — патлумачыла А. Каліноўская.

Яна паведаміла, што літаральна на днях Альфа-Банк перафарматаваў карткі, што значна павысіла іх прывабнасць. Так, па картках у беларускіх рублях і замежнай валюце адменена незніжальная рэшта па рахунку. Таксама пашырана шкала ставак у залежнасці ад сум, на якія налічваюцца працэнты. «Прытрымліваючыся сваёй філасофіі — быць найлепшымі для свайго кліента, Альфа-Банк зрабіў беспрэцэдэнтную прапанову, якая дазваляе ўсім трымальнікам, незалежна ад узроўню даходаў і памеру зберажэнняў, атрымліваць аднолькава высокі даход. Сёння гэта адна з найлепшых прапаноў на рынку ашчадных картак», — заявіла А. Каліноўская.

Што будзе са стаўкамі далей?

У Альфа-Банку лічаць, што аб'ектыўна ўзровень працэнтных ставак па дэпазітах у беларускіх рублях застаецца даволі высокім. «Аб'ектыўна ў Беларусі ўзровень працэнтных ставак па дэпазітах у нацыянальнай валюце застаецца самым высокім у рэгіёне. У нашых унутраных умовах асабліва важна, што ён істотна вышэйшы за ўзровень інфляцыі, гэта значыць захоўваецца высокая станоўчая даходнасць у рэальным выражэнні», — падкрэсліла А. Каліноўская. На практыцы, нават з улікам рэалізацыі негатыўнага прагнозу па інфляцыі на ўзроўні 18% у гэтым годзе, даходнасць, напрыклад, па ўкладзе «Вяршкі» з фіксаванай стаўкай 30%, у 1,7 раза перавысіць ўзровень інфляцыі.

Дарэчы, менавіта ўклады з фіксаванай стаўкай у гарызонце 6 месяцаў маюць прынцыповыя канкурэнтныя перавагі. «Відавочна, што да канца гэтага года ўзровень працэнтных ставак на дэпазітна-крэдытным рынку істотна не зменіцца. Больш за тое, вельмі верагодны трэнд да некаторага зніжэння ставак, асабліва ў выпадку далейшага запаволення інфляцыі. Таму ўклады з фіксаванай стаўкай — сёння найбольш выгаднае ўкладанне свабодных сродкаў», — упэўненая прадстаўнік Альфа-Банка.

ТАА «Імбір Маркетынг» УНП 191886846

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0