Пакет пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі падпісаны сёння на сумеснай беларуска-расійскай прамысловай выставе ў Сочы.

У прыватнасці, пагадненні аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і іншых сферах падпісалі Рэспубліка Комі і Гродзенская вобласць, Іванаўская вобласць Расіі і Віцебская вобласць, Арэнбургская і Гомельская вобласці. Пагадненні аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, сацыяльнай сферах і АПК падпісаны паміж урадам Іванаўскай вобласці і Магілёўскім аблвыканкамам.

Адміністрацыя Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве ў эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і гуманітарнай галінах з Брэсцкім і Віцебскім абласнымі выканаўчымі камітэтамі.

Урад Валагодскай вобласці РФ і Гродзенскі аблвыканкам падпісалі праграмы развіцця супрацоўніцтва на 2016-2018 гады ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах.

Акрамя таго, Беларусбанк і Расэксімбанк падпісалі генеральнае пагадненне аб фінансаванні з мяжой запазычанасці 2 млрд расійскіх рублёў. ААТ «БелАЗ» і ТАА «Рэгіён 42» падпісалі пагадненне на пастаўку кар'ернай тэхнікі.

Сёння ў Сочы адкрыўся II Форум Беларусі і Расіі, ён прадоўжыць сваю работу па 18 верасня. У пленарным пасяджэнні форуму прадугледжваецца ўдзел больш як 350 прадстаўнікоў заканадаўчай і выканаўчай галін улады Беларусі і Расіі, кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў і бізнес-супольнасцей дзвюх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?