Ягады прадаюць на скрыжаванні дарог ля клубнічнай сталіцы — вёскі Дварэц Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці, паведамляе рэгіянальны сайт media-polesye.by.

Літровы слоік клубніц рамантантных гатункаў каштуе столькі ж, як і першыя ягады на пачатку клубнічнага сезона — у чэрвені.

За слоік першасортных клубніц пажылая жанчына-прадавец просіць 30 тысяч рублёў.

У суседнім слоічку ягады драбнейшыя, але цана ніжэйшая — 25 тыс. рублёў. За пластыкавы слоічак з-пад смятаны жанчына просіць 15 тыс рублёў.

Яна ахвотна распавядае, што тавар добра разыходзіцца, нягледзячы на тое, што масавы сезон мінуў нядаўна: «клубніц сёлета мала было, дарагія, людзі і засумавалі ўжо».

Пакуль клубніцы прадаюць слоікамі. Хоць у мінулыя гады людзі прыносілі іх сюды адразу ў вёдрах. Жыхары Лунінецкага раёна кажуць, што калі цёплае надвор'е пратрымаецца, так будзе і сёлета.

Пераважна, тавар купляюць тыя, хто праязджае па трасе М-10.

Тут жа, каля вёскі Дварэц, прадаюць і рамантантныя маліны. Літровы слоік малін каштуе 20 тыс. рублёў.

Па такім жа кошце, 20 тыс. рублёў за кілаграм, суседні прадавец гандлюе салодкім перцам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?