фота Аляксандра Васюковіча, Tut.by

фота Аляксандра Васюковіча, Tut.by

Візавыя цэнтры могуць пачаць прыём дакументаў ў панядзелак, 21 верасня. Але сказаць адназначна пра гэта не могуць. Тыя, хто збіраўся падавацца праз іх на візу, цяпер вымушаныя звяртацца ў пасольствы. У сувязі з гэтым у консульстве Літвы, напрыклад, павялічылі магчымасці па разглядзе хадайніцтваў у два разы.

— Арыентуем людзей на панядзелак, але ці пачнём прыём, не ведаем. Сёння прыходзяць людзі па гатовыя дакументы, — тлумачаць у офісе візавых цэнтраў Літвы, Іспаніі, Даніі і Грэцыі ў Мінску на вуліцы Чыгуначнай, 33.

У пасольстве Літвы ў Беларусі адзначаюць, што як толькі іх візавы цэнтр перабудуе працу і пачне прымаць консульскі збор у беларускіх рублях, а не ў еўра, яны запрацуюць паўнавартасна. Пры гэтым пасольства будзе прымаць збор ў пасярэдніка толькі ў еўра.

—Яны (прадстаўнікі візавых цэнтраў) кансультуюцца з Нацбанкам і іншымі інстанцыямі аб тым, якія ёсць опцыі, каб нам перакладаць збор, - тлумачаць у пасольстве.

Калі пытанне вырашыцца, невядома.

— Кажуць, што пачнуць прыём дакументаў на платныя візы ў бліжэйшыя дні. Яны (візавыя цэнтры) зацікаўлены ў тым, каб вырашыць пытанне і не трымаць супрацоўнікаў без працы, — каментуюць у пасольстве Літвы.

У сувязі з тым, што ўчора, 16 верасня, візавыя цэнтры па ўсёй краіне спынілі прыём дакументаў на платныя візы, у пасольстве Літвы ў Мінску павялічылі магчымасці па прыёме дакументаў у два разы. Калі раней яны штодня прымалі больш за 100 хадайніцтваў у дзень, то цяпер будуць каля 300.

На працы турфірмаў, якія адкрывалі візы кліентам праз візавыя цэнтры, гэта ніяк не адбілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?