Улады Украіны забаранілі ўезд у краіну былому прэм'ер-міністру Італіі Сільвіа Берлусконі.

Як паведамілі ў Службе бяспекі Украіны, Берлусконі забаронена наведваць краіну на працягу трох гадоў. Такое рашэнне прынята ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі Украіны, падкрэслілі ў ведамстве.

На мінулым тыдні Берлусконі наведаў Крым. Падчас прыватнага візіту на паўвостраў ён сустрэўся з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, з якім падтрымлівае сяброўскія адносіны.

Пры гэтым украінскія законы забараняюць замежнікам наведваць Крым без афіцыйнага дазволу Кіева. бо паўвостраў лічыцца ў краіне часова акупаванай тэрыторыяй. Украінскае МЗС рэзка асудзіла дзеянні былога італьянскага прэм'ера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?