Кітайская інтэрнэт-крама AliExpress адмаўляецца абслугоўваць жыхароў Крыма. Пры рэгістрацыі на сайце карыстальнікаў з далучанага ў мінулым годзе да Расіі паўвострава просяць адрэдагаваць адрас дастаўкі і паказаць новы рэгіён. Раней у гэтай графе назву рэгіёну можна было ўвесці самастойна, цяпер свой рэгіён неабходна выбіраць са спісу, у якім няма ні Рэспублікі Крым, ні Севастопаля.

У выніку крымчане больш не могуць замовіць тавар на свой адрас. Афіцыйна ў кампаніі пакуль не каментуюць такое рашэнне.

Пакет санкцый, які забараніў экспарт амерыканскіх тавараў, паслуг і тэхналогій на тэрыторыю паўвострава, быў падпісаны прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам у снежні 2014 года. Раней ЗША і ЕС ўвялі санкцыі ў дачыненні да расейскіх палітыкаў, чыноўнікаў, бізнэсоўцаў, а таксама дзяржаўных кампаній і некаторых банкаў пасля таго, як Крым быў далучаны да РФ.

Згодна з указам прэзідэнта Абамы, амерыканскія сэрвісы павінны адмаўляць крымчанам у рэгістрацыі, запампоўцы і актывацыі прадуктаў.

Абмежаванні ўвялі кампаніі Google, Apple, Hewlett-Packard і Dell, найбуйнейшы ў свеце рэгістратар даменных імёнаў GoDaddy Group, адна з найбуйнейшых у свеце фрыланс-біржаў oDesk, распрацоўшчык гульняў Valve Corporation, інтэрнэт-крама Amazon, аплатныя сістэмы PayPal, Visa і MasterCard.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?