Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на ІІ Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Сочы, заклікаў спыніць размовы наконт развароту Беларусі ад Расіі.

«Трэба спыніць размовы наконт нейкага развароту Беларусі, павароту і г.д.», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, растлумачыўшы, што гэта тэма, у прыватнасці, узнімаецца некаторымі расійскімі СМІ. «Мы не збіраемся ні з кім канфліктаваць, мы выбудоўваем роўныя добрыя адносіны, як гэта робіць сёння Расійская Федэрацыя», — працягнуў ён.

«Не трэба нас папракаць, што мы кудысьці разварочваемся. Нам няма куды разварочвацца. Мы з вамі будзем заўсёды разам», — рэзюмаваў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?