Беларусь не спяшаецца ўступаць у СГА, каб не нанесці шкоды ЕАЭС. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на ІІ Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Сочы.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што апошнія дамоўленасці Казахстана з СГА, мытныя пошліны, аб якіх яны дамовіліся, стварылі рэальную праблему функцыянавання адзінага эканамічнага саюза. «Мы вымушаны прыстасавацца да таго, што там накруцілі СГА і Казахстан. І гэта будзе няпроста, там панізілі пошліны так, што можа хлынуць прадукцыя на расійскі і беларускі рынкі», — адзначыў Лукашэнка. Амаль усе прамысловыя прадпрыемствы трапляюць пад удар, дадаў ён.

Беларусь таксама ў сваю чаргу аднавіла перагаворны працэс з СГА. «Але ў гэтым выпадку мы не спяшаемся ўступіць у СГА», — заўважыў Лукашэнка. На яго думку, трэба прааналізаваць сітуацыю. «Можа, няўдзел сёння Беларусі ў СГА нам прынясе большую карысць, чым уступленне ў СГА. Зразумела, што нас цяпер будуць «прэсаваць», каб мы з боку Беларусі яшчэ ніжэй апусцілі мытныя пошліны, але гэта разбурыць увесь эканамічны саюз», — падкрэсліў ён. 

«Мы спыніліся, акуратна вывучаем сітуацыю для таго, каб не дапусціць гэтых памылак, і нашы партнёры і калегі павінны аб гэтым ведаць», — сказаў беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?