Часовая следчая камісія Вярхоўнай рады Украіны назвала прычынай скандальнай перастрэлкі ў Мукачаве перадзел сфер уплыву.

Кіраўнік камісіі Мікалай Паламарчук на пасяджэнні парламента заявіў, што спрэчка паміж прадстаўнікамі «Правага сектара» і мясцовымі палітыкамі датычылася кантролю за патокам кантрабанды, якая ўвозіцца на Украіну праз Закарпацкую вобласць.

На думку камісіі, канфлікт справакавалі сілавікі: яны не толькі ведалі аб маючай адбыцца сустрэчы, якая ў выніку скончылася перастрэлкай, але і ўдзельнічалі ў ёй.

Менавіта кіраўнікі мясцовых упраўленняў МУС і СБУ, на думку камісіі, у значнай ступені справакавалі канфлікт. На думку Паламарчука, сілавікі былі асабіста зацікаўленыя ў зыходзе перадзелу сфер уплыву.

У той жа час камісія адзначае, што глебу для канфлікту падрыхтавала беспакаранасць мясцовых узброеных груп, якія выкарыстоўваюць сімволіку патрыятычных арганізацый. Напрамую Паламарчук гэтыя групоўкі называць не стаў.

Перастрэлка ў закарпацкім пасёлку Мукачава адбылася ў пачатку ліпеня. У выніку былі спаленыя некалькі міліцэйскіх машын, забітыя тры чалавекі. Раненні ў выніку стральбы атрымалі яшчэ 14 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?