Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін распарадзіўся падпісаць пагадненне паміж РФ і Беларуссю аб стварэнні на тэрыторыі РБ расійскай авіяцыйнай базы. Адпаведнае распараджэнне апублікавана на афіцыйным партале прававой інфармацыі.
«Даручыць Мінабароны РФ правесці з удзелам МЗС Расіі перамовы з Беларускім бокам і па дасягненні дамоўленасці падпісаць ад імя Расійскай Федэрацыі названае пагадненне», — гаворыцца ў дакуменце.
Як раней адзначалі ва ўрадзе РФ, пагадненне будзе спрыяць арганізацыі сумеснай аховы мяжы саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы і стварэнні адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны Расіі і Беларусі.
Пасля падпісання пагадненне падлягае ратыфікацыі, паколькі закранае пытанні абараназдольнасці Расіі і забеспячэння міжнароднага міру і бяспекі, паведамляе ТАСС.
Чытайце таксама:
Каментары