Вячаслаў Гайзер быў членам Вышэйшага савета партыі «Адзіная Расія»

Вячаслаў Гайзер быў членам Вышэйшага савета партыі «Адзіная Расія»

Паводле агенцтва ТАСС, Вячаслаў Гайзер арыштаваны і, хутчэй за ўсё, будзе дастаўлены ў Маскву, бо справай займаецца Упраўленне па расследаванні асоба важных спраў.

«ФСБ Расіі і Следчым камітэтам Расійскай Федэрацыі выкрыта дзейнасць злачыннай супольнасці, якую ўзначальвалі кіраўнік Рэспублікі Комі Вячаслаў Гайзер, яго намеснік Аляксей Чарноў, а таксама Аляксандр Зарубін і Валер Весялоў», — заявіў афіцыйны прадстаўнік СК РФ Уладзімір Маркін.

Па словах Маркіна, дзейнасць гэтай злачыннай супольнасці насіла маштабны, міжнародны характар, яна было заканспіравана і мела сістэму аховы ад органаў правасуддзя.

Як паведамляецца, у рамках гэтага расследавання крымінальныя справы вядуцца супраць 19 чалавек.

Гайзер з'яўляўся членам Вышэйшага савета партыі «Адзіная Расія», з 2003 года ён узначальваў міністэрства фінансаў Рэспублікі Комі, а ў 2010 годзе стаў кіраўніком рэгіёну.

Паведамляецца, што яго членства ў «Адзінай Расіі» прыпынілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?