«Гэта ня проста нейкая фармальная авіябаза — гэта пэўны Рубікон, перайшоўшы які, назад вярнуцца будзе вельмі складана і каштаваць гэта будзе вельмі дорага. Мы бачым, чым абярнулася расейская марская база ў Крыме для Ўкраіны, і тым самым можа абярнуцца такая база для Беларусі, — сказаў Аляксей Янукевіч у інтэрв'ю радыё «Свабода». — Таму апазыцыі важна аб’яднацца вакол гэтага пытаньня, важна тлумачыць грамадзтву, чым гэта небясьпечна. Прычым у грамадзтве існуе пазыцыя большасьці, якая лічыць, што гэтая база нам не патрэбная. Пазыцыя грамадзтва, я лічу, можа паўплываць на Лукашэнку, каб гэтыя пагадненьні нейкім чынам адцягнуць і ўрэшце пахаваць. І тут якраз ёсьць магчымасьць, пакуль выступаюць кандыдаты ў прэзыдэнты на тэлебачаньні. Я лічу, што гэтая тэма вельмі ясна і канкрэтна павінна прагучаць у выступах тых кандыдатаў, якія заяўляюць, што ім нацыянальныя інтарэсы важныя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0