Цэны знаходзяцца пад кантролем, заяўляе прэс-служба Міністэрства гандлю Беларусі. 

«Пытанні выканання заканадаўства аб цэнаўтварэнні займаюць адзін з прыярытэтных кірункаў у працы гандлёвай інспекцыі Міністэрства гандлю. Асаблівая ўвага надаецца кантролю за цэнаўтварэннем на групы тавараў, якія рэгулююцца: малако, хлеб, плодаагароднінную прадукцыю, мяса і інш.», — гаворыцца ў паведамленні ведамства. 

Асноўныя парушэнні, што дапускаюцца суб'ектамі гаспадарання ў гэтай сферы, — прымяненне завышаных гандлёвых надбавак на сацыяльна значныя тавары, а таксама на тавары, цэны на якія рэгулююцца органамі мясцовай улады. 

Так, напрыклад, у выніку невыканання межавых гандлёвых надбавак на рэгуляваныя тавары ААТ «Дарорс» (Мінск) была неабгрунтавана атрымана выручка большая за 11,3 млн. рублёў, ТАА «Альтэрыкс Плюс» (Магілёў) — звыш 5 млн., ПТУП «Яна» (Віцебская вобласць, Расонскі раён) — 4,6 млн. рублёў. 

Матэрыялы праверак адпраўлены ў суды. Вінаватым юрыдычным асобам пагражаюць штрафы ў двухразовым памеры неабгрунтаванай розніцы ад завышэння цэн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?