Раніцай у аўторак на будове гандлёвай галерэі ў Беластоку абрынулася сьцяна вышынёй у тры паверхі. Пад завалам апынуліся два работнікі. Адзін зь іх у стабільным стане адвезены ў шпіталь, другі загінуў.

Трагедыя здарылася ў часе рэканструкцыі старога будынку фабрыкі на вуліцы Сьвятаянскай пад гандлёвую галерэю. Сьцяна была часткай старога будынку. Паводле задумы архітэктараў, частка сьцен і дахаў колішняй фабрыкі мусіла застацца, а перабудоўвалася толькі сярэдзіна будынку, — піша Gazeta.pl.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0