Лета скончылася, а гэта значыць, што папулярная навука па-беларуску аб’яўляе новы сезон. Ужо 24 верасня пройдзе першая сустрэча з шэрагу лекцый па фізіцы ад суполкі «Знайдзі сваіх». І зараз яны абяцаюць быць не толькі цікавымі, але і структураванымі.

З чаго пачнем? Ды з самага пачатку! Максім Бялоў, старшы выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат фізіка-матэматычных навук распавядзе пра гісторыю і эвалюцыю фізічных ідэй. Будуць разгледжаны тры асноўныя малюнкі свету, а менавіта: антычны, класічны і сучасны. Гаворка пойдзе таксама пра накірункі развіцця сучаснай навуковай і тэхнічнай думкі, сінтэз ідэй і міждысцыплінарнасць. Фармат правядзення лекцыі, як звычайна, просты і зразумелы.

Без агляду не застануцца і метады выкладання фізікі як навукі. А самая смачная частка — будзе разгледжана роля робатаў у сучаснай прамысловасці і навуцы, можна будзе даведацца, як з дапамогай іх можна зразумець фізіку. Нешта нават будзе прадэманстравана, таму варта прыйсці і паглядзець.

Будзем рады бачыць кожнага з вас!

Усіх чакаем у чацвер, 24 верасня, 19.00, галерэя TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, побач са ст.м. Міхалова). Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?