У Кіеве адкрыецца паўнавартаснае прадстаўніцтва НАТА. Адпаведны ўказ падпісалі міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін і генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг. На цырымоніі падпісання прысутнічаў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

«Гэта публічная, вельмі яркая дэманстрацыя той увагі і змены стаўлення з боку НАТА да Украіны», — заявіў Парашэнка на цырымоніі.

Да гэтага часу ва Украіне дзейнічаў толькі інфармацыйны цэнтр альянсу.

Таксама ў аўторак Украіна і НАТА склалі дарожную карту аб супрацоўніцтве ў сферы стратэгічных камунікацый і падпісалі сумесную дэкларацыю аб узмацненні тэхнічнага супрацоўніцтва.

«Гэта канкрэтныя крокі па супрацоўніцтве. Украіна цяпер мае патрэбу не ў смяротнай зброі, а ў магчымасці эфектыўнай абароны сваёй тэрыторыі, абароны нашай незалежнасці», — пракаментаваў падпісанне дакументаў Пятро Парашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?