12 сакавіка (серада). 19:00. Менск, R‑Club (вул. Сурганава, 26).

Фаны гурту былі проста агаломшаныя афішамі. Аднак лідэр N.R.M. Лявон Вольскі ў інтэрвію «Тузіну гітоў» разьвеяў трывогі: «Гэта хітры ход такі». Выявіліся, што такім чынам музыкі вырашылі разьвітацца зь зімой. «Чыя ідэя даць такую назву канцэрту, не скажу, але ўсе мы пэўныя, што час ужо сустракаць вясну. Нецікава, калі ўсё проста і адназначна: супэрсьвятло, супэргук і гэтак далей. Трэба ж, каб заўсёды нейкая фішка была».

У сераду прагучаць старыя і новыя песьні — ад першага альбому да новага. Апошні альбом, магчыма, прагучыць цалкам, кажуць музыкі.

Квіткі каштуюць 17—20 тысяч рублёў. Тэлефоны для даведак 292 80 71, (029) 773 67 81.

NRM concert. Photo by Julia Darashkevich
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?