Лідарка французскай ультраправай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Ле Пен паўстане перад судом па абвінавачванні ў расізме.

Паводле дадзеных агенцтва Франс прэс, працэс па справе Ле Пен пачнецца ў кастрычніку.

Французскія ўлады распачалі справу супраць яе ў 2011 годзе, пасля таго як яна параўнала малітвы мусульман на вуліцах з нацысцкай акупацыяй Францыі. Аднак тады яе не змаглі прыцягнуць да суду, бо членства ў Еўрапарламенце давала ёй імунітэт ад крымінальнага пераследу.

У 2013 годзе Еўрапарламент пастанавіў пазбавіць Ле Пен дэпутацкай недатыкальнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?