Спецыялізаваныя прадукты для харчавання спартсменаў выведзеныя з-пад дзеяння расійскіх харчовых санкцый у дачыненні да заходніх краін.
Як ўдакладняецца ва ўказе прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева, на такую прадукцыю не будуць распаўсюджвацца абмежаванні пры ўмове, што яе мэтавае прызначэнне пацвердзіць міністэрства спорту.
Раней з-пад санкцый былі выведзеныя прадукты, якія маюць рэгістрацыю «біялагічна актыўны дадатак да ежы».
Паводле дадзеных газеты «Ведамасці», расійскі рынак спартыўнага харчавання на 90% складаецца з прадукцыі ЗША, Канады і Германіі.