РУП «Белтэлекам» падорыць карыстальнікам Wi-Fi ў грамадскіх месцах 15 хвілін бясплатнага інтэрнэту адзін раз у суткі. Такая магчымасць рэалізавана аператарам ва ўласнай сетцы на новым партале самаабслугоўвання ciscowifi.beltelecom.by, паведамілі ў прэс-службе «Белтэлекама».

Скарыстацца 1418 кропкамі доступу Wi-Fi нацыянальнага аператара можна ў найбольш наведвальных месцах грамадскага карыстання большасці гарадоў Беларусі. «Для атрымання рэквізітаў бясплатнага доступу ў інтэрнэт карыстальніку неабходна ўвесці нумар мабільнага тэлефона і выбраць час доступу — 15 хвілін. На ўказаны нумар будзе адпраўлена SMS з лагінам і паролем, а таксама спасылкай для аўтарызацыі», — удакладнілі спецыялісты кампаніі.

Як растлумачылі ў «Белтэлекаме», каб скарыстацца паслугамі бесправаднога інтэрнэту ў грамадскім месцы, на сотавым тэлефоне або ноўтбуку карыстальнік павінен выбраць Wi-Fi сетку Beltelecom. Затым трэба зайсці на партал ciscowifi.beltelecom.by. На жаль, яго магчымасці недаступныя для абанентаў амаль 360 тысяч пунктаў byfly WiFi. Як растлумачылі ў кампаніі, пункты byfly WiFi рэалізаваныя па больш спрошчанай тэхналогіі і не дазваляюць выкарыстоўваць магчымасці партала самаабслугоўвання.

Акрамя таго, новы партал дазваляе з дапамогай банкаўскай карты аплаціць час доступу да бесправаднога інтэрнэту — ад 60 хвілін да 5 сутак. Тарыфы вар'іруюцца ад Br2,7 тысяч да Br42 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?