Кандыдат у прэзідэнты Мікалай Улаховіч занепакоены шкодай, якую бабры наносяць беларускаму рыбаводству. Аб гэтым ён заявіў, выступаючы 22 верасня на Беларускім тэлебачанні. 

«Цяпер пра таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Я за экалагічна чыстую прыроду, але толькі не за кошт нашых рыбаловаў і паляўнічых. Тыя абмежаванні, якія сёння ўведзены, трэба перагледзець — яны не заўсёды адказваюць сённяшняму дню, — сказаў ён. — Жывёльны свет павялічыўся ў Беларусі. Ужо бабёр перашкаджае нашаму рыбаводству, кабан — пасевам сельскагаспадарчых культур. Як гэта стрымліваць — пытанне да нашых паляўніцтвазнаўцаў». 

Улаховіч таксама выказаў шкадаванне, што Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту (ДТСААФ) не мае ранейшага аўтарытэту. «ДТСААФ у прапагандзе падрыхтоўкі абаронцаў радзімы згубілася, але гэта важная арганізацыя. Калі б я быў прэзідэнтам краіны, я б сур'ёзна падтрымаў бы гэту арганізацыю, асабліва па падрыхтоўцы абаронцаў Айчыны», — заявіў Улаховіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?