Жыхарка адной з вёсак Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці па неасцярожнасці напаіла свайго чатырохгадовага малога 30%‑м растворам перакісі вадароду. Дзіця, выпіўшы каля 50 грамаў вадкасці, памерла.

Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гродзенскага аблвыканкама, у дачыненні да маці ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 144 «Учыненне смерці па неасцярожнасці»

Падчас допыту 28‑гадовая жанчына, якая працуе цырульніцай, растлумачыла, што пераблытала ёмістасць з перакіссю вадароду з дзіцячым сілкаваннем.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0