«Газпром», Казахстан, Узбэкістан і Туркменія дамовіліся ад 2009 году прадаваць газ па эўрапейскіх цэнах.

Пра гэта, у часе перамоваў з Аляксеем Мілерам у аўторак дамовіліся прадстаўнікі азіяцкіх газавых кампаніяў, гаворыцца ў паведамленьні «Газпрому».

Рашэньне было прынятае «зыходзячы з інтарэсаў нацыянальных эканомік».

Як вядома, “Газпром” прадае газ Беларусі за 119 даляраў, а краінам Балтыі, пры тых самых транспартных выдатках, за 250—300, і ўсё гэта нібыта разьлічваецца ад сярэднеэўрапейскіх цэнаў. У 2007 годзе Ўкраіна купляла газ у Туркменіі па 100 даляраў за куб.м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?