Грузавы аўтамабіль «ДАФ» з буйной рагатай жывёлай затрымалі 22 верасня паблізу беларуска-расійскай мяжы гомельскія памежнікі сумесна з міліцыянерамі. У прычэпе грузавіка знаходзіліся 26 кароў. 

Як паведаміў прэс-сакратар Гомельскай пагранічнай групы Дзмітрый Уклейка, вадзіцель «ДАФ», 56-гадовы жыхар Добрушскага раёна, дакументаў на груз, які перавозіў, паказаць не змог. Падчас разбору было ўстаноўлена, што канцавым пунктам прызначэння грузу была Расійская Федэрацыя. 

Буйная рагатая жывёла ва ўстаноўленым парадку канфіскаваная супрацоўнікамі УБЭЗ УУС Гомельскага аблвыканкама. Затрыманыя жывёлы ацэненыя больш чым у 165 млн рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?