У Харкаве некалькі дзясяткаў невядомых маладых людзей у балаклавах спачатку заблакавалі ўезд у двор дома экс-губернатара Харкаўскай вобласці Міхаіла Добкіна, а пасля паспрабавалі сустрэцца з мэрам Генадзем Кернесам у гарсавеце.

У сераду раніцай каля дома Добкіна, які цяпер з'яўляецца дэпутатам Вярхоўнай Рады ад «Апазіцыйнага блока», сабралася каля 50 чалавек у масках, перадае выданне «Украінскія навіны».

Невядомыя кінулі ў двор дома некалькі петард, размалявалі плот і прымацавалі да яго таблічку «вуліца Беркутаў». Як паведамляюць відавочцы, міліцыянты, якія прыбылі на месца падзей, нікога не затрымалі.

Пазней, паводле дадзеных мясцовых СМІ, маладыя людзі ў балаклавах зайшлі ў будынак Харкаўскага гарсавета і запатрабавалі сустрэчы з Міхаілам Добкіным або гарадскім галавой Генадзем Кернесам. Некалькі чалавек прабраліся ў прыёмную мэра. Там яны прабылі некалькі хвілін, пасля чаго пакінулі будынак.

Паведамляецца, што на выхадзе актывісты пабіліся з міліцыянтамі. Інфармацыі пра затрыманых не паступала.

З-за інцыдэнту ў пасяджэнні гарадскога савета была абвешчаная паўза — дэпутаты захацелі пачуць справаздачу мясцовага МУС пра падзеі ў горадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?