Следчы камітэт Расіі аднаўляе расследаванне справы аб гібелі апошняга расійскага цара Мікалая II і членаў яго сям'і і світы і збіраецца эксгумаваць іх астанкі, паведаміў прадстаўнік ведамства Уладзімір Маркін.

Крымінальная справа была заведзеная ў 1993 годзе, калі ў Екацярынбургу на месцы групавога пахавання пачаліся следчыя дзеянні. Пасля многіх гадоў даследаванняў эксперты прыйшлі да меркавання, што парэшткі належаць членам расстралянай бальшавікамі ў 1918 годзе царскай сям'і і іх світы. У 1998 годзе іх пахавалі ў Петрапаўлаўскім саборы.

Пад пытаннем па-ранейшаму застаецца ідэнтыфікацыя астанкаў двух дзяцей царскай сям'і, Аляксея і Марыі, якія былі схаваныя бальшавікамі асобна ад астатніх загінулых і знойдзеныя толькі ў 2007 годзе ў Свярдлоўскай вобласці.

У сераду Уладзімір Маркін пацвердзіў, што спатрэбяцца новыя экспертызы парэшткаў Аляксея і Марыі, якія пакуль захоўваюцца ў дзяржархіве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру