ЕС дасягнуў крытычнага пункту ў спробах вырашыць маштабны міграцыйны крызіс. Пра гэта заявіў прэзідэнт Еўрапейскага савета Дональд Туск перад самітам ЕС.

Reuters

Reuters

«Шмат дзён я спрабаваў мадэраваць дыскусію (адносна міграцыйнага крызісу). Мы дасягнулі крытычнага пункту, калі трэба завяршыць гэтае кола ўзаемных абвінавачванняў і неразумення», — падкрэсліў ён.

Па словах Туска, ЕС варта падрыхтавацца да таго, што канфлікты ў Сірыі і Іраку не скончацца хутка, а таму

«можна казаць пра мільёны патэнцыйных уцекачоў, якія будуць спрабаваць дабрацца да Еўропы».

«Самае надзённае пытанне — гэта аднавіць кантроль над вонкавымі межамі. Інакш няма сэнсу нават казаць пра агульную еўрапейскую міграцыйную палітыку», — перакананы прэзідэнт Еўрапейскага савета.

«На коне — будучыня Шэнгенскага пагаднення і агульны еўрапейскі дух», — падкрэсліў ён.

Як адзначыў Туск, ён падчас саміту прапануе лідарам краін-сяброў пагадзіцца на кароткатэрміновыя рашэнні, у прыватнасці, павелічэнне дапамогі «прыфрантавым» краінам.

«Нам сёння трэба падрыхтаваць дакладны план. Ён павінен стаць на месца хаосу, які мы бачылі на працягу апошніх тыдняў», — падкрэсліў Туск.

Як вядома, міністры ўнутраных спраў ЕС прынялі рашэнне аб пераразмеркаванні 120 тысяч бежанцаў паміж краінамі-сябрамі пераважнай большасцю. Пры гэтым Чэхія, Славакія, Венгрыя і Румынія галасавалі супраць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?