Унутраны валавы прадукт у студзені—лютым вырас на 9,9 %, прамысловая вытворчасць — на 12,9 %, аб’ём выпуску прадукцыі сельскай гаспадаркі — больш чым на 6 %, інвестыцыі ў асноўны капітал — на 12,1 %.

Такія звесткі, як паведамляе прэс‑служба прэзідэнта, агучыў 11 сакавіка міністр статыстыкі і аналізу Уладзімір Зіноўскі падчас даклада кіраўніку дзяржавы.

Паводле інфармацыі прэс‑службы, Аляксандр Лукашэнка «звярнуў вельмі сур’ёзную ўвагу на важнасць дакладных статыстычных звестак для забеспячэння правільнасці прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў».

У. Зіноўскі паведаміў таксама, што Мінстат актыўна вядзе падрыхтоўку да правядзення перапісу насельніцтва ў 2009 годзе. У кастрычніку 2007 года быў праведзены пробны перапіс, на аснове вынікаў якога міністэрства падрыхтавала праграму правядзення наступнага перапісу насельніцтва. Праграма будзе апублікавана на афіцыйным сайце Мінстата для ўсеагульнага абмеркавання ўжо ў пачатку наступнага тыдня. У. Зіноўскі зазначыў, што з улікам грамадскай думкі ў яе могуць быць унесены змяненні. Плануецца, што ў чэрвені праграма будзе накіравана на разгляд урада.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0