kp.md

kp.md

У Малдове праходзяць антыўрадавыя мітынгі, удзельнікі якіх заклікаюць аб'явіць датэрміновыя парламенцкія выбары, а таксама патрабуюць адстаўкі прэзідэнта краіны Мікалая Цімофці.

«Прэзідэнта павінен абіраць народ», — патрабуюць яны.

Як паведамляюць карэспандэнты з месца падзеі, шэсце праходзіць мірна. Пасля завяршэння маршу ля будынка парламента павінен адбыцца мітынг.

Цяпер пратэсты арганізаваны не Грамадзянскай платформай ДА (іх пратэсты сціхлі), а дзвюма апазіцыйнымі партыямі: Партыяй сацыялістаў дэпутата Ігара Дадона і «Нашай партыяй» мэра горада Бельцы, другога па велічыні ў Малдове, Рэната Вусатага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?