Гучны скандал разгараецца на Талачыншчыне: мясцовыя інспэктары ДАІ затрымалі ў нецьвярозым стане за кіраваньне асабістым аўтамабілем двойчы дэпутата — Коханаўскага пасялковага і Талачынскага раённага Саветаў — дырэктара Коханаўскага льнозаводу Валянціна Тарасенку.

Мэдычная экспэртыза выявіла наяўнасьць у ягонай крыві алькаголю Гэта пацьвердзіў начальнік ДАІ Талачынскага РАУС.

Цікава, што спадар Тарасенка за кіраваньне аўтамабілем у п’яным выглядзе ўжо заставаўся без правоў у 2005 годзе.

Паводле: Мікалай Петрушэнка, Народныя навіны Віцебска

Ілюстрацыя UZR.com.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0