Аляксандр Лукашэнка з трыбуны Генасамблеі ААН, выступаючы на пленарным пасяджэнні саміта ААН па ўстойлівым развіцці, заклікаў моцных свету да адказу за дзеянні на Арабскім Усходзе.

AFP

AFP

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што прыклад адкрытага палітычнага хамства, хлусні і злачынстваў супраць чалавечнасці — на паверхні.

Лукашэнка прапанаваў успомніць нядаўнія факты. «Пад падставай наяўнасці хімічнай зброі ў Іраку вядомыя дзяржавы вырашылі дэмакратызаваць Ірак. І дзе гэта хімічная зброя? Дзе дэмакратыя ў Іраку? Навошта забілі прэзідэнта Ірака? Дзе наогул гэтая краіна і якая будучыня ў іракскага народа? На тэрыторыі гэтай дзяржавы людзям стала жыць лепш? Не», — сказаў беларускі лідар.

«Вы — вінаватыя — скажаце, што памыліліся, трэба было б спыніцца, але зноў жа — не, пайшлі далей. Пачалі з Туніса і скончылі Лівіяй. Сцэнар той жа.

Укрыжавалі прэзідэнта Кадафі, знішчыўшы дзяржаву. У Лівіі стала лепш? Не. І дзе гэтая Лівія наогул як цэласная дзяржава?» — адзначыў Лукашэнка.

«Панове, можа хопіць? Не, ірванулі ў Сірыю. Пытаюся, навошта? Навошта забіваеце людзей, навошта зрынаць дзеючага прэзідэнта, чым ён вам не дагадзіў? Больш за тое, бойняй у гэтай краіне вы сціраеце першыя сляды нашай з вамі цывілізацыі», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Скажыце сусветнай супольнасці, чаго вы хочаце і да чаго вы імкняцеся, якраз пад выпадак з гэтай трыбуны Генеральнай асамблеі ААН», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Згадаў таксама ён і пра ўкраінскі крызіс. «Калі не спынім кровапраліцце ў Еўропе, братазабойчую бойню, дапусцім эскалацыю гэтага канфлікту, «горача» будзе усяму цывілізаванаму свету.

Прабачце мяне, зробім яшчэ адзін крок да глабальнага канфлікту, а магчыма, да новай сусветнай вайны, ужо ў цэнтры цывілізаванага і прасунутага свету», — сказаў беларускі лідар.

«Няўжо, уступіўшы ў новае тысячагоддзе, мы так і не зразумелі, які кволы свет і чалавечая цывілізацыя?» — звярнуўся ён да прысутных у зале.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што хацеў бы сваімі словамі падвесці моцных сьвету гэтага да адной думкі. «Зразумела, сёння няма той сілы, якая б вас спыніла. Але ж кіраўнікі дзяржаў, якія здзяйсняюць блюзнерства, усе вернікі, нават многія публічна моляцца.

Але госпад жа бачыць усё, і ён справядлівы. А калі раззлуецца і пакарае вінаватых? Вас, вашы народы, якія пацерпяць бязвінна за вашы авантуры», —сказаў ён.

«Думаю, трэба спыніцца. Трэба дапамагчы людзям бедных краін апрануцца, вылечыцца, атрымаць адукацыю. Накарміце галодных, выратуйце ад гібелі дзяцей, і вам аддасца», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Поўны выступ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?