На мясцовых выбарах у Каталоні перамагаюць прыхільнікі незалежнасці. Пасля апрацоўкі 92% пратаколаў кааліцыя Junts pel Si (Разам за «Так»), створаная правячай партыяй СDC Артура Маса і левай ERC атрымае 62 месцы, іх патэнцыйны саюзнік CUP (Кандыдатура народнага адзінства) здабыў 10 месцаў у парламенце з 135 дэпутатаў.

C's («Грамадзяне») набіраюць ад 19 да 21 месца, Сацыялістычная партыя Каталоніі ад 14 да 17, Catalunya Sí que es Pot ад 12 да 14, Народная партыя прэм'ера Іспаніі Рахоя — 10 месцаў.

Кіраўнік Каталоніі Артур Мас выказаў упэўненасць, што жыхары вобласці зрабілі выбар на карысць незалежнасці рэгіёну ад Іспаніі.

«Мы перамаглі! Каталонцы сказалі «так» незалежнасці», - сказаў прэм'ер на мітынгу прыхільнікаў у Барселоне.

Яны ў перспектыве збіраюцца абвясціць рэферэндум, або абвясціць праз паўтара года незалежнасць, што не прызнае Мадрыд і абяцаецца блакаваць.

У выбарах узялі ўдзел каля 76% чалавек (правам голасу валодае 5,5 млн чалавек).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0