Факты рэйдэрскага захопу прадпрыемстваў зафіксаваны ў Беларусі. Аб гэтым сёння паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Віктар Ермакоў на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

«У нас няма такой формы рэйдэрства, як у Расіі, калі захоп прадпрыемстваў ажыццяўляецца ўзброеным шляхам, але зафіксаваны факты дамоўленасці некалькіх удзельнікаў аўкцыёну пры куплі ўласнасці, што прадаецца», — сказаў Віктар Ермакоў.

Ён прывёў прыклад, што ў Мінску расследуецца некалькі крымінальных спраў аб тым, што нерухомая маёмасць у цэнтры горада куплялася на цане $1 тыс. за квадратны метр пры рыначнай цане $2‑3 тыс.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0