У бліжэйшыя суткі, 1 кастрычніка, надвор'е будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер ноччу слабы, днём заходні, умераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1.. + 7°С, на глебе і месцамі ў паветры замаразкі да 0..- 4°С, максімальная тэмпература днём +12.. + 17°С. Атмасферны ціск будзе падаць.

2 і 3 кастрычніка Беларусь будзе заставацца ў полі павышанага ціску.

2 кастрычніка пераважна без ападкаў, толькі па поўначы невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра ўначы 3.. + 10°С, на тарфяніках Палесся месцамі слабыя замаразкі да 0..- 2°С, днём +12.. + 19°С.

3 кастрычніка пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у паўднёвых раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы 4.. + 11°С, днём +12.. + 19°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?