30 верасня ў Мінску, у межах 37-й выставы «БелТЭКСлегпрам. Восень-2015», прайшоў паказ беларускага адзення. Навінкі сезона прэзентавалі «Камінтэрн», Цэнтр моды, «Палессе», «Купалінка», «Белмастацпромыслы» і іншыя прадпрыемствы. Нацыянальны ўзор па-ранейшаму ў трэндзе.

Паводле слоў прадстаўніка кампаніі «Палессе», трыкатажныя сукенкі з нацыянальным узорам з'явяцца ў продажы ў пачатку наступнага года. Аптовая цана — 120 тысяч рублёў, рознічная — 250 тысяч. «Але бліжэй да студзеня сітуацыя на рынку можа памяняцца, — гаворыць прадстаўнік прадпрыемства. — Гэта разлік на сёння».

Выстава «БелТЭКСлегпрам. Восень-2015» працуе да 2 кастрычніка ў выставачным комплексе «Белэкспа». Тут дэманструецца прадукцыя беларускіх, расійскіх, армянскіх, турэцкіх вытворцаў тканін, абутку, адзення. Цэны на фірменную прадукцыю зніжаныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?