Па меншай меры шэсць чалавек загінулі і дзесяткі параненыя ў выніку выбухаў, якія адбыліся ў горадзе Лючжоў, у паўднёвым Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне Кітая.

Як паведамляе ўрадавае агенцтва Сіньхуа, усяго ў перыяд з трох да пяці гадзін дня ў невялікім горадзе адбылося 15 выбухаў. Зачэпленыя мясцовая бальніца, гарадскія рынкі, гандлёвы цэнтр, аўтобусная станцыя і некалькі ўрадавых будынкаў, уключаючы турму і інтэрнат для чыноўнікаў.

У сацыяльных сетках у сераду з'явілася мноства фатаграфій з месца падзей. На фотаздымках бачныя дымныя руіны і разбураныя вуліцы.

Выбухі расследуюцца. Шэф паліцыі горада Чжоў Чанкінь распавёў журналістам, што бомбы, хутчэй за ўсё, былі дастаўленыя па адрасах у пасылках. 

Па справе аб выбухах затрыманы мужчына 33 гадоў па прозвішчы Вэй, жыхар вёскі Дапу. Больш пра яго нічога не вядома. Не называецца і магчымых матываў злачынства.

Па новых паведамленнях, у выніку выбухаў загінулі сямёра, больш за 50 чалавек былі параненыя, двое прапалі без вестак. Некаторыя мясцовыя СМІ пры гэтым пішуць, што выбухаў было 17.

На месцы здарэння працуюць ратавальнікі.

CCTV

CCTV

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?