Ад 29 кастрычніка ў пракат выходзіць расійскі мультфільм «Крэпасць». Найхутчэй, што яго пакажуць і ў беларускіх кінатэатрах. У стужцы паўстаюць падзеі вайны 1609—1618 гадоў паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай, а менавіта аблога Смаленска. І нашы продкі там выстаўляюцца ў негатыўным святле.

Мы папрасілі выказаць сваё стаўленне да гэтага мультфільма старшыню Таварыства беларускай мовы, гісторыка Алега Трусава. Дарэчы, Трусаў паходзіць з блізкіх ад Смаленска мясцін, ён нарадзіўся ў Мсціславе.

«Вялікай шкоды ад гэтага мульціка быць не павінна. Чаму цяпер з’явіўся гэты мульцік? Бо ім муляе тэма Смаленска. А тэма Смаленска ўзнікае тады, калі падае імперскі ўплыў Расіі. Калі ўсё добра, то ніхто такіх мульцікаў не здымае.

А самае смешнае ж, што замак рускія не здолелі адваяваць, Смаленскую вайну яны прайгралі. Нашы войскі ўзялі Смаленск і па Дэвулінскім перамір’і далучылі да Вялікага Княства Літоўскага. Было адноўлена Смаленскае ваяводства з трыма паветамі — Мсціслаўскім, Смаленскім і Старадубскім. Выхваляцца Расіі тут няма чым», — лічыць Алег Трусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?