Міністр абароны ЗША Эштан Картэр раскрытыкаваў пачатак паветранай аперацыі Расіі ў Сірыі. Пра гэта ў сераду, 30 верасня, паведамляе Agence France-Press.
AP
На думку Картэра, з-за ваеннага ўмяшання Расіі ў Сірыі ўзнікае рызыка эскалацыі шматгадовага канфлікту.
Падыход Масквы ён параўнаў з «тушэннем пажару бензінам».
Картэр дадаў, што ўдары, якія нанеслі расійскія самалёты па тэрыторыі Сірыі ў сераду, верагодна, прыйшліся на раёны, дзе няма баевікоў тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава», перадае Associated Press.
0
0
0
0
0
0