Адначасова здзіўленне i заклапочанасць адчулi супрацоўнiкi апорнага пункта мiлiцыi па вул. Свярдлова — двое маладых людзей паклалi перад уваходам у пункт артылерыйскi снарад часоў апошняй сусветнай вайны. Яго выявiў мужчына падчас правядзення земляных работ у пасёлку Калодзiшчы Мiнскага раёна. Ён звярнуўся да свайго знаёмага з просьбай на яго аўтамабiлi адвезцi снарад у сталiцу i перадаць супрацоўнiкам мiлiцыi. Снарад везлi, трымаючы ў руках. Як сцвярджаюць спецыялiсты, маладым людзям моцна пашанцавала — снарад, якi праляжаў у зямлi больш за 60 гадоў, у любое iмгненне мог узарвацца, у т.л. i на ажыўленых вулiцах сталiцы. Снарад вывезены i абясшкоджаны групай размiнiравання.

«Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0