Папулярнасць канцлера Германіі Ангелы Меркель у насельніцтва краіны падае ў сувязі з бежанцамі, што прыбываюць у краіну, сведчаць дадзеныя апытанняў грамадскага меркавання.

Паводле дадзеных нямецкай вяшчальнай карпарацыі ARD, 51% апытаных напалоханы колькасцю мігрантаў у краіне. Гэта на 13% больш, чым у папярэднім месяцы.

47% не палохае такое развіццё падзей.

Колькасць прыхільнікаў палітыкі Меркель сярод апытаных упала на 9 пунктаў да 54%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?