Грамадства1818

Польскі блогер зняў рэпартаж пра падарожжа па Беларусі ВІДЭА

Польскі відэаблогер Міхал Сікорскі зняў рэпартаж пра сваё падарожжа па Беларусі. Ролік Białoruś — jak tam jest naprawdę? (Беларусь — як там насамрэч?) усяго за некалькі дзён набраў больш за 90 тысяч праглядаў.

Міхал вырашыў праехацца па Беларусі і даведацца, у чым жа адрозненні паміж блізкімі па крыві народамі.

Яго падарожжа пачалося з наведвання Гродна, дзе Міхалу спадабалася некранутая вайной архітэктура, цудоўныя касцёлы, чысціня вуліц і прыгожыя дзяўчаты.

Пасля Гродна яго чакаў Наваградак, дзе Міхал пазнаёміўся з музеем паэта Адама Міцкевіча. Пазней ён адправіўся ў вёску Вялічкава пад Бабруйскам, дзе жылі яго продкі, арыстакраты, аселыя ў тых месцах падчас шведскіх войнаў. Адтуль жа родам яго дзед Фелікс Сікорскі.

Наступным пунктам прызначэння быў Мінск. «У параўнанні з Варшавай, Мінск мае асаблівую атмасферу, якая не нагадвае каменныя джунглі, але ў той жа час гэта горад, у якім ёсць дынаміка і жыццё», — лічыць Міхал.

У цэлым Беларусь пакінула ўражанне забяспечанай і бяспечнай краіны, дзе добрыя дарогі, чыстыя вуліцы, цэны на бензін, цыгарэты і некаторыя прадукты ніжэйшыя, чым у Польшчы.

Засмуціла вандроўцу высокая плата за беларускую візу — 300 злотых.

Міхал Сікорскі ўпэўнены, што Беларусь павінна быць сябрам і саюзнікам Польшчы, таму што два народы вельмі цесна звязаныя паміж сабой гістарычнымі і культурнымі сувязямі. Аднак Міхал цвяроза ацэньвае бягучую сітуацыю і разумее, што ў бліжэйшы час адносіны паміж нашымі краінамі наўрад ці зведаюць пазітыўныя змены.

Дарэчы, у сваім фэйсбуку Міхал Сікорскі піша, што пасля прагляду яго роліка многія палякі выказвалі жаданне з'ездзіць на экскурсію ў Беларусь.

Каментары18

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»4

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму21

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе5

Трамп памілаваў 1600 удзельнікаў штурму Капітолія7

Самы дарагі катэдж Беларусі каштуе $8 мільёнаў і знаходзіцца ў садовым таварыстве «Малінка» ШМАТ ФОТА12

«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе эпітэтаў на адрас Трампа67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»4

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Галоўнае
Усе навіны →