Ветэран амерыканскіх узброеных сіл, 30-гадовы Крыс Мінтц, атрымаў шэсць раненняў падчас стральбы ў каледжы Ампква ў Арэгоне. Пра гэта паведамляе ў пятніцу, 2 кастрычніка, BuzzFeed.

Цётка Крыса, Яна Мінтц, распавяла выданню, што яе пляменнік, пачуўшы стрэлы і крыкі жанчыны, пабег на дапамогу. Стралок, убачыўшы Мінтца, выпусціў у яго ад пяці да сямі патронаў. Яна ўдакладніла, што Крыс атрымаў раненні ў спіну, рукі, абедзве нагі і жывот. «Ён рабіў усё магчымае, каб дапамагчы», - адзначыла цётка пацярпелага.

Сястра Крыса пачала кампанію па зборы сродкаў на лячэнне і рэабілітацыю брата. За дзень ёй удалося сабраць у дзесяць разоў больш грошай, чым яна планавала.

Стральбу ў каледжы Ампква ў мястэчку Роузбург ў Арэгоне зладзіў у чацвер 26-гадовы Крыс Харпер Мерсер. Па апошніх дадзеных, загінулі 10 чалавек, у тым ліку і сам пацярпелы.

Па паведамленнях мясцовых СМІ, стралок перад расправай пытаўся ў ахвяр, якую рэлігію яны вызнаюць, і мэтанакіравана забіваў хрысціянаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?