Ганна самастойна паведаміла пра сваё месцазнаходжанне бацькам. На месца неадкладна выехалі бацькі, супрацоўнікі міліцыі і супрацоўнікі атрада «Анёл». З дзяўчынкай усё добра. Яна жывая і здаровая. У медыцынскай дапамозе не мае патрэбы. Супрацоўнікі міліцыі высвятляюць прычыны таго, што адбылося.

Дзяўчынка знікла 1 кастрычніка. У 19:20 яна выйшла з дому, збіралася на заняткі ў касцёл (размешчаны па адрасе: вул. Лабанка, 112) і не вярнулася.

«Дзякуем ўсім неабыякавым людзям і пошукавай групе за аказаную дапамогу ў інфармацыйнай падтрымцы, расклейцы орыенціровак і актыўны ўдзел у пошуках. Дзякуем таксама ўсім супрацоўнікам МНС (калегам бацькі Ганны), якія не пакінулі свайго таварыша і калегу, падтрымлівалі родных і бралі актыўны ўдзел у пошуках з першай хвіліны, як стала вядома, што згубілася дзіця. Дзякуем за выдатную каардынацыю супрацоўнікам МУС, высокі ўзровень і прафесіяналізм іх дзейнасці!» — выказвае падзяку пошукава-выратавальны атрад «Анёл» і аб'яўляе аб спыненні пошуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?