Уявіце сабе, што сёння на сход супраць авіябазы выйдзе шмат людзей. Уяўляеце сабе, які гэта дасць козыр у рукі тых, хто супраць авіябазы.

У гэтай сістэме толькі публічныя пратэсты маюць сэнс і значэнне. Бо ўся яна трымаецца на фальшывым перакананні, што «большасць за».

Я перакананы, што выхад на вуліцы ста тысяч чалавек цалкам зменіць сітуацыю ўвогуле. Але тут трэба сто тысяч актыўных людзей. Столькі пакуль няма.

Што датычыць пагрозлівага пытання расійскай авіябазы, нават выхад пяці тысяч чалавек у такім пытанні цалкам змяніў бы дыскурс і магчымасці.

Трэба толькі пяць тысяч, якія лічаць, што маюць права голасу, права ўплыву на палітыку.

Усё залежыць ад саміх беларусаў, ад іх здольнасці вырвацца з кола ірацыяльнага страху і згубнай апатыі.

Я ўпэўнены, што, як бы ні было і што б ні было, а трэба хадзіць.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?