Прэм'ер-міністр Румыніі Віктар Понта лічыць, што пад выглядам аказання дапамогі якой-небудзь дзяржаве, рускія заўсёды лёгка прыходзяць, але потым іх цяжка пазбавіцца.

Так румынскі прэм'ер у размове са сваім Іарданскім калегам Абдулой Енсурам пракаментаваў ваенныя дзеянні Расіі ў Сірыі, перадае ўласны карэспандэнт Укрінфарма.

«Грунтуючыся на гістарычным мінулым адносін Румыніі з яе усходнім суседам Расіяй, магу сцвярджаць, што рускія заўсёды лёгка прыходзяць, але потым вельмі цяжка зыходзяць», — заявіў румынскі прэм'ер.

Паводле яго слоў, ваенныя дзеянні Расіі наўрад ці дапамогуць ўрэгуляваць сітуацыю ў Сірыі: наадварот, яны могуць спрыяць паглыбленню сірыйскага крызісу.

Румынскі прэм'ер таксама выказаўся за пашырэнне супрацоўніцтва з уладай Іарданіі ў вырашэнні праблем бежанцаў з Сірыі і краін Паўночнай Афрыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?