На сядзібе БНФ 6.10.2015 а 18:00 адбудзецца вечар памяці Алеся Чаркашына (Ales Zmagar,»Тарас»), запрашаем усіх сяброў, знаемых Алеся, усіх, каго смерць гэтага мужнага маладога беларуса не пакінула абыякавым, у каго ў сэрцы гучыць «Не здавайся! Бог з табою.Ты не адзін!»

33-гадовы беларус, былы старшыня берасьцейскай гарадзкой арганізацыі БХД Аляксандар Чаркашын ваяваў за незалежнасьць і цэласнасьць Украіны. 10 жніўня ён быў цяжка паранены ў баі пад Белакаменкай на Данбасе і памёр у шпіталі ў Запарожжы, прабыўшы некалькі тыдняў у коме.

Падчас Вечара Памяці Алеся Чаркашына Малады Фронт прэзентуе кружэлку «Не здавайся!» з песнямі Алеся Чаркашына, кружэлка складаецца з са студыйных прафесійных запісаў якія Алесь паспеў зрабіць ва Украіне, ахвяраванні пойдуць на помнік Алесю Чаркашыну. Таксама можна будзе пакінуць ахвяраванні для беларусаў, якія ваююць ва Украіне за Беларусь, за Украіну. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0