Аляксандр Лукашэнка разлічвае на актыўнае развіццё адносін з Вялікабрытаніяй. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з членам Палаты лордаў парламента Вялікабрытаніі Тымаці Белам.

«Мы разлічваем, што вы будзеце паслом добрай волі ад самой Вялікабрытаніі, з якой у нас вельмі актыўна развіваюцца адносіны, нягледзячы на нелады ў палітычнай сферы. Вялікабрытанія займае адно з вядучых месц па інвестыцыях у Беларусь», — сказаў прэзідэнт.

Тымаці Бел з’яўляецца прэзідэнтам кампаніі «Чайм Камюнікэйшн», асноўная сфера дзейнасці якой — маркетынг і рэклама.

«Сёння свет развіваецца такім чынам, што без таго, чым вы займаецеся, немагчыма ўявіць тую або іншую краіну», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падзякаваў Тымаці Белу за прыезд у Беларусь. «Вам будзе прыемна працаваць у нашай краіне, з людзьмі, той уладай, якая існуе ў Беларусі, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Перш чым вы будзеце ўпэўненым прыхільнікам нашай краіны, вы пераканаецеся, што Беларусь — еўрапейская дзяржава і наш народ у гісторыі зрабіў вельмі многа для Еўропы».

У сваю чаргу член Палаты лордаў адзначыў, што на інфармацыйных Інтэрнэт‑рэсурсах вельмі многа няшчырых і крывадушных каментарыяў адносна Беларусі. «Наперадзе сур’ёзная работа, каб гэта выправіць», — сказаў ён. Галоўнае, каб інфармацыя, якая адлюстроўвае становішча спраў у Беларусі, была справядлівая і адпавядала сапраўднасці, дадаў Тымаці Бел.

МБ; інф. БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0