Фота Anadolu Agency

Фота Anadolu Agency

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган лічыць, што дзеянні РФ у Сірыі прывядуць да ізаляцыі Расіі. Пра гэта ён заявіў пры зносінах з журналістамі ў аэрапорце Анкары, перадае турэцкае агенцтва Anadolu Agency.

«На жаль, Расія цяпер робіць сур'ёзную памылку, і ў мяне складваецца ўражанне, што гэты крок прывядзе Расію да ізаляцыі ў рэгіёне», — сказаў Эрдаган.

«Чаго спрабуе дамагчыся Расія? Асад здзяйсняе дзяржаўны тэрарызм, а Расія і Іран, на жаль, падтрымліваюць гэтага чалавека. Краіны, якія супрацоўнічаюць з рэжымам Асада, будуць адказваць перад гісторыяй», — лічыць Эрдаган.

Турэцкі прэзідэнт таксама падтрымаў ідэю аб стварэнні беспалётнай зоны на поўначы Сірыі.

«Стварэнне беспалётнай зоны — абавязкова. У адваротным выпадку гэта будзе тэрыторыя, адкрытая для смерці», — дадаў Эрдаган.

У сусветных СМІ з'явілася інфармацыя, што Хомс, які бамбіла расійская авіяцыя, знаходзіцца пад кантролем апазіцыі, а не баевікоў ІД. Белы дом заявіў, што Расея можа сутыкнуцца з негатыўнымі дыпламатычнымі наступствамі, калі будзе наносіць ўдары ў Сірыі не па экстрэмістах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0