У Кыргызстане завяршыліся парламенцкія выбары. Упершыню ў гісторыі краіны выбары правялі з прымяненнем біяметрычных тэхналогій ідэнтыфікацыі грамадзян, скрыняў для галасавання з аўтаматычным счытваннем, аўтаматычным падлікам галасоў выбаршчыкаў. «Хачу сказаць, што адкрытыя сумленныя выбары на аснове біяметрыкі паказалі сілу ўлады», — заявіў сёння на брыфінгу прэм'ер-міністр Кыргызстана Цемір Сарыеў.
Паводле папярэдніх дадзеных ЦВК прагаласавалі каля 60% ад колькасці выбаршчыкаў, уключаных у спісы.
Лідзіруе Сацыял-дэмакратычная партыя Кыргызстана — партыя прэзідэнта Алмазбека Атамбаева.
За месцы ў парламенце змагаліся 14 партый. Паводле дадзеных кіраўніка ЦВК па папярэдніх выніках урн з аўтаматычным счытваннем у парламент прайшлі: партыя СДПК набрала 27,45%, «Рэспубліка — Ата-Журт» — 20,13%, «Кыргызстан» — 12,81%, «Онугуу — Прагрэс» — 9,3%, «Бір Бол» — 8,44%, «Ата Мекен» — 7,74%. Астатнія 8 партый не змаглі пераадолець 7—працэнтны бар'ер.
Усяго зарэгістравана 2 млн 761 тыс 297 выбаршчыкаў.
Агульная колькасць міжнародных назіральнікаў на выбарах склала 613 чалавек.