Піраха — ёсць у Бразіліі такая незвычайная мова: маці і бацьку там называюць аднолькава
У Бразіліі ёсць такая незвычайная мова піраха (пірара) — адна з тых моў, вакол якіх адбываюцца сур’ёзныя лінгвістычныя баталіі. Хаця носьбітаў мовы ўсяго каля 400 чалавек, яны не перайшлі на партугальскую і нават з’яўляюцца моналінгвамі.
Што цікавага ў гэтай мове:
— На мове піраха можна і не размаўляць, на ёй можна свістаць, напяваць і яе можна кадзіраваць у музыцы.
Такім чынам на мове піраха можна «размаўляць» проста пры дапамозе вышыні гукаў, націску і рытму. Маці вучаць сваіх дзяцей гэткай мове, напяваючы ім з малога адны і тыя ж меладычныя малюнкі.
— Самая простая ў фанетычным плане мова — усяго 10 фанем (некаторыя навукоўцы сцвярджаюць, што фанем усё-ткі 12), але пры гэтым ёсць 3 сэнсаадрознівальныя тоны. Зычных у мове жанчын – 6, у мужчын – 7 (жанчыны замест С кажуць Х).
— Піраха — надзвычай рэдкая мова, у якой няма насавых, М з’яўляецца алафонам Б, а Н — алафон Г.
— Лічэбнікі практычна адсутнічаюць, але ёсць два словы, якія выконваюць іх ролю: «некалькі» (1-4) і «шмат» (5 і болей).
Тлумачыцца гэта тым, што для культуры піраха лічбы не з’яўляюцца нечым патрэбным. Была спроба навучыць лічыць піраха на працягу… 8-мі месяцаў хаця б да 10-ці і з гэтага нічога не выйшла — «выпускны экзамен» усе дружна правалілі, нават не здолелі рашыць задачку «1+1». Эматыкон smile. Піраха не лічаць нават на пальцах. Дадаковыя даследаванні паказалі, што ў піраха цалкам адсутнічае канцэпцыя ліку.
— Не зусім зразумела ці ў мове піраха ёсць пазначэнне колераў і ўласна канцэпцыя «колеру».
— Няма ліку нават у займеннікаў.
— Займеннікі хутчэй за ўсё запазычаныя.
— Няма слоў для пазначэння часу. Піраха жывуць «тут і цяпер» – усё іх жыццё адбываецца толькі цяпер і таму яны не маюць, напрыклад, міфалогіі аб стварэнні жыцця.
Маці дзецям не расказваюць казак (іх проста няма) і ўвогуле ніхто ніколі не расказвае якіх-небудзь гісторый. Няма аніякага мастацтва. Усё, што няважна для «цяпер», піраха забываюць імгненна і не дураць сабе голаў. Нават калі вы запытаецеся ў піраха імёны іх бабуль і дзядуль, то рэдка хто ўзгадае. Успрыманне навакольнага ўсвету ў піраха вельмі простае: « Усё — аднолькавае, рэчы заўсёды ёсць»
— Піраха маюць самую простую ў свеце сістэму роднасці: адно слова для маці і бацькі, а таксама адно слова для братоў і сясцёр… і ўсё.
— Мова піраха, магчыма, абвяргае тэорыю Чомскага пра тое, што ўсе мовы рэкурсіўныя, паколькі, магчыма, ёсць адзінай мовай у свеце, якая не мае падпарадкавальных сказаў.
— Піраха называюць сябе «прамыя (шчырыя, простыя) людзі».
— Місіянер, які некаторы час жыў з піраха ў выніку адмовіўся ад хрысціянства і стаў атэістам:)))
Каментары